Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Шчыра віншуем вас зДзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Для нашых брацкіх народаў гэта важная падзея, якая аб'ядноўвае жыхароў Беларусі і Расіі ў адну вялікую, моцную сям'ю.
Беларусы і расіяне шануюць шматвяковыя традыцыі добрасуседства, беражліва захоўваюць іх, перадаючы з пакалення ў пакаленне. Адзіныя культурныя і духоўныя каштоўнасці, развіццё эканамічных і гандлёвых сувязяў складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання партнёрства.
Мінулыя гады даказалі правільнасць абранага шляху – будаваць агульны дом на аснове ўзаемнай павагі, раўнапраўя, забеспячэння нацыянальных і грамадзянскіх інтарэсаў. Народы нашых краін былі і застаюцца разам, нягледзячы на перашкоды, якія ўзводзяцца на жыццёвым шляху.
Жадаем усім здароўя, шчасця, дабра і працвітання. Няхай у нашым брацкім Саюзе заўсёды пануюць мір, згода і ўзаемны давер!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў