Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 снежня 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з надыходзячым Новым годам

Паважаныя жыхары Глыбоччыны! Дарагія сябры!

 Прыміце сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым 2024 годам!

Гэтае свята дорыць нам адчуванне цуду, выдатны настрой і добры эмацыйны зарад на ўвесь наступны год. Сабраўшыся за святочным сталом, мы па традыцыі з удзячнасцю выпраўляем стары год, з аптымізмам і верай сустракаем Новы.

Кожнаму з нас 2023 год запомніцца асабістымі поспехамі, выкананнем намечаных планаў, спраўджанымі надзеямі. Для Глыбоцкага раёна гэта быў год паспяховага руху наперад, і мы завяршаем яго з годнымі вынікамі. У гэтым заслуга кожнага нашага земляка. Мы разам ішлі да вызначанай мэты, разам працавалі на карысць нашай малой Радзімы. Дзякуючы вашай працы, актыўнасці і мэтанакіраванасці мы зноў даказалі, што ў нашага раёна велізарны патэнцыял і слаўныя традыцыі.

Падводзячы вынікі адыходзячага года, шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу развіцця і росквіту Глыбоччыны.

Якім будзе новы год – шмат у чым залежыць ад нас саміх, ад нашых думак, слоў і ўчынкаў. Працавітасцю і стваральнай энергіяй жыхары наша раёна не раз даказвалі, што ім па сілах выканаць любыя задачы. Таму вельмі важна захоўваць бадзёрасць духу, веру ва ўласныя сілы, жаданне працаваць і ствараць.

Паважаныя землякі! Няхай надыходзячы год выканае ўсе вашы добрыя намеры і мары, будзе плённым і стабільным. Ад усёй душы жадаем, каб у вашых сем’ях панавалі мір і паразуменне, былі здаровыя дзеці і бацькі! Шчасця, дабра, дабрабыту! Хай у новым годзе вам нязменна спадарожнічае ўдача! З Новым годам!

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў