Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 кастрычніка 2024

"Любоўю матчынай сагрэты..."

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, прайшоў 14 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любовi ў гарадскім Доме культуры.

Усіх прысутных на свяце маці і бабуль павіншаваў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі. Аляксандр Мікалаевіч падзякаваў жанчынам Глыбоччыны за іх матчыну працу, выхаванне падрастаючага пакалення, за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна, пажадаў ім здароўя, дабрабыту, сямейнага шчасця і радасці ў дзецях і ўнуках.

Аляксандр Мікалаевіч уручыў падарункі і кветкі шматдзетным мамам, якія у гэтым годзе нарадзілі трэцяе дзіця, і адзначыў, што ў нашай вялікай глыбоцкай сям'і адчувальны прыбытак: 29 сем'яў у 2024 годзе атрымалі гэты ганаровы статус.

Музычныя падарункі жанчынам-маці дарылі артысты Глыбоцкага дома культуры. Святочная праграма, упрыгожаная ўсмешкамі выдатных жанчын, стала своеасаблівым гімнам Маці, якая дае жыццё, а таксама яркім і незабыўным музычна-забаўляльным шоу, падрыхтаваным таленавітымі дарослымі і дзецьмі.

Добры настрой жанчынам-маці дарылі таксама актывісты і валанцёры раённай арганізацыі ГА "БРСМ": навучэнцы Глыбоцкага каледжа і раённай гімназіі.