Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Міністр сельскай гаспадаркі Анатоль Ліневіч агледзеў малочнатаварны комплекс, які будуецца ў сельгаспрадпрыемстве "Мярэцкія" Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Паводле інфармацыі старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксандра Шубскага, даільна-малочны блок і два будынкі для ўтрымання дойнага статка ўжо пабудаваны і будуць запушчаны ў строй да 1 верасня.
Дадаткова плануецца ўзвядзенне цялятніка і будынкі для сухастойных кароў.
Анатоль Канстанцінавіч падкрэсліў важнасць выканання тэрмінаў уводу аб'екта ў эксплуатацыю, бо ад гэтага залежыць развіццё жывёлагадоўчай галіны раёна.