Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 жніўня 2024

На базе Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната прайшоў семінар-вучоба тэхнікаў-асемянатараў сельскагаспадарчых арганізацый Віцебскай вобласці

У яго працы прынялі ўдзел Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Анатоль Ліневіч, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Андрэй Булаўкін, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, а таксама прадстаўнікі галіны.

У рамках семінара-вучобы адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых спецыялістаў у галіне ўзнаўлення статка за 2023 год.

 

Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Мішын Віталь Міхайлавіч, аператар па штучнаму абнасеньванню жывёл ААТ "Залатая падкова". Грамату ўручыў першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч.