Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Мы знаходзімся напярэдадні аднаго з самых галоўных дзяржаўных свят - Дня народнага адзінства. У бягучым годзе дата асаблівая - адзначаем 85-годдзе ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР. Гэтаму святу прысвечана тэматыка Адзінага дня інфармавання "Мы разам назаўжды", які праходзіць сёння па ўсёй краіне і ў Глыбоцкім раёне ў прыватнасці.
У рамках гэтага адзінага дня інфармавання у офісе Цэнтра банкаўскіх паслуг №239 у г. Глыбокае Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" адбылася вялікая цікавая і вельмі шчырая размова.
Гасцямі і суразмоўцамі працаўнікоў гэтай банкаўскай установы сталі генеральны дырэктар ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Аляксандр Асенка, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" Алег Жынгель і намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алена Шаланько.