Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 кастрычніка 2024

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко павіншаваў настаўнікаў са святам

Паважаныя настаўнікі!

 

          Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята!

          Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё ўдзячнасці любімым настаўнікам, тым, хто з дня ў дзень, з года ў год нястомна сее разумнае, добрае, вечнае, чыя нялёгкая справа – жыццё адкрываць другому. Няхай вам за гэта заўжды будзе пашана ад Бога, вашых вучняў і іх бацькоў.

          Прафесія настаўніка яднае ў сабе мудрасць і маладосць душы, творчасць і велізарную энергію, дабрыню і любоў да дзяцей. Настаўнік – высокае званне, якое суджана несці толькі годным людзям. Няхай настаўніцкія будні прыносяць толькі радасць і заўжды будуць плённымі. Няхай вашы вучні будуць стараннымі, здольнымі, таленавітымі – такімі, якімі можна ганарыцца.

          Дарагія педагогі, няхай гэты дзень падарыць вам шмат станоўчых эмоцый, цёплых віншаванняў і самых найлепшых пажаданняў. Здароўя вам, вашым блізкім і родным, дабрабыту, цеплыні ў сем’ях, светлых дзіцячых усмешак, святочнага настрою і, канешне ж, новых здзяйсненняў.

 

Анатолій СІЎКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.