Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэтая гістарычная дата вяртае нас да ўрокаў мінулага, дазваляе па вартасці ацаніць многія дасягненні савецкай эпохі.
Бясплатныя і даступныя адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны працоўны дзень, свабода сумлення і роўнасць грамадзянскіх правоў мужчын і жанчын – гэтыя і іншыя выгоды, якія сталі неад’емнымі ў нашым жыцці, бяруць пачатак з кастрычніка 1917 года.
Выказваем упэўненасць, што і ў далейшым, абапіраючыся на вопыт і мудрасць старэйшых пакаленняў, энергію і творчасць маладых, мы будзем паслядоўна вырашаць задачы па ўмацаванні эканомікі нашага раёна, зможам забяспечыць дабрабыт і працвітанне роднага краю.
Жадаем вам, дарагія землякі, здароўя і дабрабыту, спакою і міру, аптымізму і поспехаў ва ўсіх справах.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.