Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 чэрвеня 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала юнак оў   і   дзяўчат   Глыбоччыны   са святам Дарагія   юнакі   і   дзяўчаты   Глыбоччыны !

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас са святам - Днём моладзі!

Быць маладым – значыць быць актыўным, закаханым у жыццё, адкрытымі для ўсяго новага, імкнуцца да ведаў, не баяцца цяжкасцяў і знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку.

Моладзь нашага раёна расце і развіваецца, разважае і адстойвае сваё меркаванне, горача перажывае за лёс краіны і ганарыцца сваёй гісторыяй, шануе традыцыі старэйшых пакаленняў. І мы па праву ганарымся маладымі людзьмі, якія падаюць вялікія надзеі: граматнымі спецыялистамі, выдатнымі арганізатарамі, таленавітымі музыкантамі і спартсменамі, будучымі вучонымі і кваліфікаванымі работнікамі.

Са святам вас! Жадаем, каб ваша жыццё было насычаным і разнастайным, няхай у ім знойдзецца месца для ўсяго – вучобы і навукі, адпачынку і грамадскай працы, кахання і сяброўства! Здароўя і ўдачы вам! Няхай спраўдзяцца ўсе вашыя мары і здзейсняцца надзеі!

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў