Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважаныя работнікі і ветэраны архіўнай службы Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём архівіста.
Паўсядзённая праца сучаснага архівіста напоўнена разнастайнай дзейнасцю, пастаянна мадэрнізуецца, развіваецца і ўдасканальваецца.
Вы захоўваеце дакументальны летапіс гісторыі асобна ўзятай арганізацыі, канкрэтнага прадпрыемства, установы і ў цэлым нашага беларускага народа, культурны здабытак і нацыянальную памяць, якая адыходзіць у глыбіню стагоддзяў. За кожным архіўным дакументам – тысячы пражытых жыццяў і ўспамінаў, галоўная задача – захаваць гістарычную спадчыну продкаў для будучых пакаленняў.
У гэты святочны дзень выказваем шчырыя словы ўдзячнасці за вашу добрасумленную і адказную працу, годнае выкананне свайго прафесійнага абавязку па забеспячэнні захаванасці, камплектаванні і выкарыстанні дакументаў, адданасць абранай справе.
Ад усёй душы жадаем вам поспехаў, творчых ініцыятыў і прафесійных дасягненняў, добрага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў