Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 верасня 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці са святам  

Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Нафтавая, газавая і паліўная прамысловасць – адна з найважнейшых галін сучаснай эканомікі. Вы ўносіце значны ўклад ва ўмацаванне прамысловага патэнцыялу Глыбоцкага раёна і Беларусі.

Дзякуючы вашай добрасумленнай працы паліўна-энергетычная галіна паспяхова спраўляецца з усімі пастаўленымі задачамі, развівае свой інавацыйны, прамысловы і экспартны патэнцыял.

Перакананы, абапіраючыся на закладзеныя ветэранамі традыцыі, вы і ў далейшым будзеце паспяхова працаваць на карысць нашай краіны і народа.

Жадаем вам і вашым блізкім дабрабыту, здароўя, поспехаў, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў