Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Паважыныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з Днём народнага адзінства!
Гэтае свята – самае маладое з дзяржаўных свят: адзначаецца толькі ў чацвёрты раз. І нават па сканчэнні такога непрацяглага часу можна казаць аб тым, што свята – вельмі надзённае, а яго галоўная ідэя – ідэя народнага адзінства для будаўніцтва суверэннай дзяржавы і стваральнай працы кожнага для лепшага жыцця ўсіх – становіцца ўсё актуальней.
Беларускі народ, які быў падзелены супраць сваёй волі, насуперак чалавечым каштоўнасцям, падвяргаўся прыніжэнню і нягодам, мужна ваяваў за перамогу. І выстаяў насуперак усяму, дзякуючы неймавернай сіле адзінства.
Уз'яднанне беларускага народа 17 верасня 1939 года ляжыць у аснове сённяшняй Беларусі – суверэннай дзяржавы, якая падарыла свету нямала дасягненняў у навуковай, эканамічнай, спартыўнай, культурнай і іншых сферах, якая адстойвае мір, дабро, клопат і павагу да ўсіх народаў.
Дзяржаўная палітыка, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, дае магчымасць нашай краіне быць моцнай і адзінай перад любымі выклікамі часу.
Жадаем вам новых прафесійных і творчых вышынь, канструктыўнага супрацоўніцтва, адзінства ў дасягненні пастаўленых мэт!
Міру і стварэння табе, любімая Глыбоччына і родная Беларусь!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў