Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 студзеня 2025

Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

Гэтая сфера дзейнасці – не проста прафесія, гэта прызванне, вартае неабыякавых людзей з адкрытай душой і добрым сэрцам.

Якасць жыцця і дабрабыт грамадзян, асабліва пажылых, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сем'яў з дзецьмі шмат у чым залежыць ад зладжанасці вашай сумеснай працы, ад чуласці і прафесіяналізму кожнага з вас.

Выказваем падзяку ўсім, хто прысвяціў сябе складанай, але высакароднай прафесіі. Місія, якую вы выконваеце дзень за днём на працягу многіх гадоў, заслугоўвае глыбокай павагі.

Няхай ніколі не скончыцца дабрыня ў вашых сэрцах, любоў і клопат, якія вы несяце людзям. Моцнага вам здароўя, шчасця, невычэрпных жыццёвых сіл, мудрасці і цярпення, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў