Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Ад іям Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Лясная галіна – гэта вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі, наша самае вялікае прыроднае багацце, бясцэнны эканамічны і экалагічны, духоўны і эмацыйны рэсурс.
Беражлівае стаўленне да лесу – гэта, перш за ўсё, беражлівыя адносіны да роднага краю, да людзей, якія жывуць тут. Захаванне і прымнажэнне лесу – абавязак кожнага чалавека. Але ёсць людзі, якія прысвяцілі гэтай справе ўсё сваё жыццё.
У лясной гаспадарцы Глыбоцкага раёна працуюць высокакваліфікаваныя прафесіяналы, сапраўдныя энтузіясты, добрасумленна і адказна выконваючыя нялёгкую місію. У гэты святочны дзень асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, для якіх ахова і абарона лесу не проста праца, а справа ўсяго жыцця!
Жадаем усім работнікам галіны поспехаў у працы, выканання ўсіх пастаўленых задач, моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў