Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 ліпеня 2024

Паважаныя сябры, удзельнікі і госці Міжнароднага свята “Вішнёвы фестываль”!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў вітаем удзельнікаў і гасцей ХІІ Міжнароднага свята “Вішнёвы фестываль”.

          За 12 гадоў фестываль стаў важным і неад’емным складальнікам культурнага жыцця Глыбоччыны, а галоўнае неабходным і любімым гледачамі і гасцямі свята.

          У гэтым годзе гасцей і ўдзельнікаў фестывалю чакае традыцыйна насычаная праграма. Увечары госці свята змогуць наведаць традыцыйную этна-вечарыну “У вішневым садзе”, паўдзельнічаць у сустрэчы-рандэву “У гасцях у вішнёвай каралевы”, наведаць выставу кітайскіх веераў “Вее веер ліпеньскім цяплом”, а таксама ўбачыць вогненнае шоў.Не менш насычаным стане і другі дзень фестывалю. У яго праграме тэатралізаванае шэсце, гала-канцерт “Вішневая квецень сяброўства”, адкрыццё абласной выставы-конкурсу батлеечных лялек “З запаветных дзіцячых сноў”, Вішнёвае вяселле і шмат цікавага на любы густ.

          Перакананы, што ХІІ Міжнароднае свята “Вішнёвы фестываль” стане адной з самых запамінальных падзей культурнага сезона Глыбоччыны, дазволіць атрымаць асалоду ад сустрэчы са старымі і новымі сябрамі.

          Жадаем вам, дарагія сябры, цікавых адкрыццяў, вішнёвага настрою і прыемных сюрпрызаў.

 

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт                            

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў