Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
На ўчастку для галасавання №2 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які размешчаны ў будынку сярэдняй школы №2 нашага горада ўпершыню прынялі ўдзел у галасаванні 12 навучэнцаў Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа. Прыйшлі ўсе дружнай кампаніяй.
Юнакоў і дзяўчат цёпла прывітала старшыня ўчастковай камісіі Людміла Шыпёнак. У адрас самых маладых выбаршчыкаў прагучалі найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, выдатнай вучобы і шчаслівай будучыні ў нашай цудоўнай краіне. Затым Людміла Аляксееўна яшчэ раз нагадала галасуючым упершыню рабятам аб парадку галасавання і запрасіла іх непасрэдна выканаць свой грамадзянскі абавязак - атрымаць бюлетэні і прагаласаваць.
Па завяршэнні галасавання хлопцаў чакаў прыемны сюрпрыз. Ад участковай камісіі Людміла Аляксееўна падарыла кожнаму спецыяльна выдадзеную да выбараў кнігу "Сімвалы суверэннай Беларусі".
А затым у асобным памяшканні, дзе была аформлена фотазона, маладых выбаршчыкаў запрасілі да ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі для ўпершыню галасуючых "Твой голас ПЕРШЫ!", арганізаванай Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Яна Раманоўская таксама павіншавала рабят са значным у іх жыцці днём і разам з валанцёрамі ўручыла ім брэндавыя футболкі з назвай акцыі.
– Прыемныя эмоцыі, як кажуць, зашкальваюць, – дзеліцца ўражаннямі навучэнец трэцяга курса Уладзіслаў Беласлудцаў. - Усе мы ў гэты дзень яшчэ больш пасталелі. Удзельнічаючы ў такой важнай падзеі для ўсёй нашай краіны - выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мы сталі больш сур'ёзнымі і адказнымі.
– Я галасую за маю родную Беларусь! – далучаецца да размовы аднакурснік Уладзіслава Данііл Андылеўка. - Бо гэта шчасце для кожнага чалавека жыць у мірнай, спакойнай краіне, дзе шануюць і паважаюць чалавека працы.
– У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для вучобы і атрымання прафесіі, – дапаўняе хлопцаў навучэнка трэцяга курса Лізавета Мяцеліца. - Ведаючы, якую ўсебаковую падтрымку аказвае дзяржава моладзі, мы з упэўненасцю глядзім наперад і будуем планы на будучыню.