Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
21 студзеня 2025 года ў Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта краіны. На выбарчы ўчастак №4, размешчаны ў будынку Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната, першай прыйшла пенсіянерка Лідзія Васільеўна Бабкова.
– Я заўсёды стараюся прыйсці на выбары ў самы першы дзень, калі толькі адчыняюць участкі, - кажа Лідзія Васільеўна. - Для мяне гэта не проста фармальнасць, а сапраўдны грамадзянскі абавязак. Кожны голас важны, кожны чалавек павінен унесці свой уклад у будучыню нашай краіны. Мы ўсе павінны памятаць аб тым, што ад нашага выбару залежыць лёс Беларусі на многія гады наперад. Таму я заклікаю ўсіх без выключэння прыйсці на выбары і зрабіць свядомы выбар!
Старшыня ўчастковай камісіі Віктар Капылоў, сустрэўшы першага выбаршчыка, цёпла прывітаў Людзію Бабкову і ўручыў невялікія памятныя сувеніры.
– Дарагая Лідзія Васільеўна, дзякуй вам за вашу неабыякавасць і актыўную пазіцыю! Вы - прыклад для многіх нашых суграмадзян, - сказаў ён. - Няхай гэты дзень стане пачаткам новага этапу ў жыцці нашай краіны, і няхай ваш голас будзе пачуты!
Сярод тых, хто прыйшоў на ўчастак адным з першых, была таксама юрыст малочнакансервавага камбіната Вольга Мушкат.
– Выбары – гэта падзея, якую нельга прапусціць, – падкрэсліла Вольга. – Гэта наш шанец выказаць сваё меркаванне і паўплываць на тое, якім будзе нашае грамадства заўтра. Важна разумець, што кожнае рашэнне мае значэнне, і кожны голас можа змяніць многае. Таму я вырашыла прыйсці сёння, каб быць упэўненай, што мой голас сапраўды будзе ўлічаны.
На выбарчым участку – атмасфера спакою і парадку. Людзі прыходзяць сем'ямі, групамі сяброў, абмяркоўваюць свае перавагі і чаканні ад маючых адбыцца выбараў. Кожны разумее важнасць свайго ўдзелу і імкнуўся зрабіць унёсак у агульную справу.
– Пачатак датэрміновага галасавання праходзіць спакойна і арганізавана. Застаецца спадзявацца, што кожны грамадзянін скарыстаецца сваім правам голасу і зробіць свядомы выбар, які вызначыць лёс нашай краіны на бліжэйшыя гады, – адзначыў Віктар Капылоў.
Не прапусціце магчымасць выканаць свой грамадзянскі абавязак!