Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 чэрвеня 2023

Пра жыццё Еўфрасінні Полацкай і яе служэнне богу гаварылі ўдзельнікі круглага стала

У Глыбоцкай раённай бібліятэцы прайшоў круглы стол «Святая заступніца Белай Русі», прысвечаны 850-годдзю з дня прадстаўлення Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства сталі Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка і першасная арганізацыя ГА «Беларуская саюз жанчын» аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. На імпрэзу былі запрошаны Таццяна Тарасевіч, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», Людміла Карніловіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, бібліятэкары, старшакласнікі сярэдняй школы №2 г.Глыбокае.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццём Прападобнай, абмеркавалі ролю Еўфрасінні Полацкай у жыцці многіх пакаленняў беларусаў і гістарычнай спадчыны нашай краіны.