Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца павіншавала калектыў Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН РБ з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу.
Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў цэнтры культуры Падсвілля.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна адзначыла важную і неацэнную ролю работнікаў лясной галіны ў захаванні, ахове і ўстойлівым кіраванні ляснымі рэсурсамі. Яна таксама падкрэсліла іх прафесіяналізм, адданасць справе і неацэнны ўклад ва ўмацаванне экалагічнай і эканамічнай бяспекі раёна. Вера Міхайлаўна падзякавала кожнаму работніка за працу і самаахвярнасць, пажадала ўсім далейшых поспехаў і росквіту.
Вера Цяліца таксама выказала шчырую ўдзячнасць і гонар за дасягненні калектыва Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы і пажадала яму плённага супрацоўніцтва і далейшага развіцця.
Лепшым работнікам прадпрыемства яна ўручыла Ганаровыя граматы і Падзякі.
Павіншаваў калектыў з прафесійным святам і дырэктар Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы Эдуард Длужнеўскі. Эдуард Казіміравіч уручыў заслужаныя ўзнагароды за ўклад у развіццё лесагаспадарчай галіны і пажадаў далейшых поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту.