Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Сёння на пасяджэнні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта былі разгледжаны вынікі абследавання тэрыторыі Удзелаўскага сельсавета. Асаблiвая ўвага была нададзена захаванню санітарна-гігіенічных патрабаванняў, а таксама ацэнцы выканання зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства.
Падчас пасяджэння таксама былі прадстаўлены вынікі аздараўленчых мерапрыемстваў, праведзеных для дзяцей улетку. Удзельнікі абмяркоўвалі эфектыўнасць праведзеных мерапрыемстваў і абмяняліся вопытам работы.
Вынікі пасяджэння дазволяць сфармуляваць рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі з выкананнем санітарных норм і арганізацыі паўнацэннага аздараўлення дзяцей у будучым.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт працягне сачыць за выкананнем усіх патрабаванняў і стандартаў на тэрыторыі сельсавета ў мэтах забеспячэння бяспекі і дабрабыту жыхароў раёна.