Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзены "круглы стол" "Няма вышэй звання, чым мама!".
Па ўсім гэтае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, у поўнай меры адпавядала перадсвяточнай урачыстай сустрэчы, напоўненай незвычайнай душэўнай цеплынёй. Мерапрыемства, якое мела шмат хвалюючых момантаў, было прыемным і радасным для ўсіх яго ўдзельнікаў.
На гэтую сустрэчу былі запрошаны мамы, чые сыны праходзяць тэрміновую ваенную службу ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Ала Леанідаўна Шабан, Кацярына Яўгенаўна Мушкат, Наталля Пятроўна Лісоўская, Людміла Міхайлаўна Дабравольская і Жана Аляксандраўна Рудак. Іх і прысутных у зале горача віталі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Міхайлаўна Цяліца і ваенны камісар Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Аляксандравіч Краснадубскі.
Прыемным сюрпрызам, неверагодна радасным і шчаслівым момантам для жанчын-маці стала сустрэча з сынамі-салдатамі, якая была арганізавана ваенным камісарыятам і камандаваннем воінскіх часцей, у якіх служаць юнакі.
Ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы Міхаіл Шабан, Данііл Мушкат, Дзяніс і Максім Лісоўскія, Сяргей Дабравольскі і Яраслаў Рудак, безумоўна, радаваліся сустрэчы, абдымаючы сваіх дарагіх маці.
Казалі аб многім: аб тым, як служыцца хлопцам і аб тым, як любяць і чакаюць іх мамы. Са словамі падзякі за выхаванне сыноў выступілі прадстаўнікі воінскіх часцей - 19-й гвардзейскай і 103-й паветрана-дэсантнай брыгад.
У якасці падарункаў жанчынам-маці былі кветкі і выдатныя песенныя і музычныя кампазіцыі ад навучэнцаў і выкладчыкаў Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў.