Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 лістапада 2024

Пуск прыроднага газу адбыўся ў аграгарадку Ламашы Глыбоцкага раёна

Ламашы сталі чацвёртым аграгарадком у Глыбоцкім раёне і 140-м на Віцебшчыне, у якім правялі газіфікацыю. Падвядзенне газаправоднай сеткі ў населены пункт стала часткай маштабнага праекта, які рэалізоўваўся ў тры этапы. На першых двух стадыях былі пабудаваны падводзячыя газаправоды да населеных пунктаў Быкаўшчына і Нача Полацкага раёна. Завяршальным этапам стала будаўніцтва газаправода працягласцю 7,3 км да аграгарадка Ламашы.

У аграгарадку на прыродны газ перавялі 38 кватэр, былі створаны два спажыўкааператывы па газіфікацыі. Патэнцыйнымі спажыўцамі блакітнага паліва з'яўляюцца 190 аднакватэрных жылых дамоў, зернесушыльны комплекс і малочнатаварная ферма ДП "Ламашы-Агра", кацельня ЖКГ.

Камфорт ад выкарыстання прыроднага газу ўжо ацанілі мясцовыя жыхары. Раней яны карысталіся балонамі з звадкаваным газам. "Стала нашмат зручней, пліты на прыродным газе працуюць лепш, лягчэй рэгуляваць магутнасць агню на фаерках, усё хутчэй гатуецца. Да таго ж не трэба хвалявацца, што газ у балоне скончыцца ў непрыдатны час. Мы вельмі рады, што ў нашым аграгарадку прайшла газіфікацыя, не можам не выказаць падзяку ўсім датычным", – падзялілася ўражаннямі жыхарка Ламашаў Ірына Фядзьковіч, адзначыўшы, што для вяскоўцаў пуск газу стаў найлепшым падарункам напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Ва ўрачыстай цырымоніі пуску газу ў аграгарадку прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Ягораў, міністр энергетыкі Беларусі Аляксей Кушнярэнка, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, прадстаўнікі ДВА "Белпалгаз", кіраўніцтва УП "Віцебскаблгаз", мясцовыя жыхары.

"Энергетыкі і газавікі зрабілі добры падарунак жыхарам населенага пункта. Што да газіфікацыі краіны ў цэлым, яна актыўна ідзе разам з электрыфікацыяй. Па годзе мы плануем пабудаваць 900 км газаправода, падаць прыродны газ у 55 сельскіх населеных пунктаў. Узровень газіфікацыі ў Беларусі прыродным газам складае 83,6 працэнта і з'яўляецца адным з самых высокіх на постсавецкай прасторы", – падкрэсліў Аляксей Кушнарэнка.

Міністр энергетыкі дадаў, што ад насельніцтва паступаюць толькі станоўчыя водгукі пасля прыходу блакітнага паліва ў дамы. "Я хацеў бы адзначыць, што прыродны газ, акрамя таго, што дае камфорт і якасць жыцця насельніцтву, гэта яшчэ і магчымасць падключаць сацыяльную сферу, камунальна-бытавых спажыўцоў, прамысловыя арганізацыі, таму ад рэалізацыі такіх праектаў выйграе ўвесь рэгіён у цэлым. І гэтая работа будзе актыўна працягвацца", - сказаў Аляксей Кушнарэнка.

 

Па матэрыялах БелТА