Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 жніўня 2024

Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Докшыцкай выбарчай акрузе, член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Анатоль Сіўко правёў прыём па асабістых пытаннях у малой зале раённага выканаўчага камітэта

На прыём да дэпутата звярнуліся грамадзяне па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі капітальнай пабудовы і зямельнага ўчастка і па пытанні адсутнасці водазабеспячэння ў вячэрні час у в. Дзеркаўшчына, завулак Беларускі.

Анатоль Віктаравіч даручыў разабрацца з праблемай водазабеспячэння дырэктару філіяла "Докшыцыводаканал" УП "Віцебскаблводаканал" Андрэю Шнітко. Замена вадаправодных труб будзе праведзена на працягу месяца.

Анатоль Сіўко сумесна са старшынёй Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Верай Цяліцай наведалі Глыбоцкі камбікормавы завод.

Анатоль Віктаравіч сустрэўся з дырэктарам завода, абмеркаваў пытанні навядзення парадку на тэрыторыі прадпрыемства і загрузку рапсавай лініі. На дадзены момант ідзе перапрацоўка насення рапсу для атрымання алею.

– Рапс – важная культура для развіцця сельскай гаспадаркі. Гэта каштоўная алейная і кармавая культура. Перад намі стаіць задача - нарасціць яго вытворчасць, - адзначыў дэпутат.

Таксама Анатоль Сіўко падчас візіту у Глыбоцкі раён наведаў жывёлагадоўчы комплекс "Мярэцкія", які будуецца. Першы намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксей Абрамчык азнаёміў дэпутата з ходам правядзення работ і планамі па развіццю аб'екта на перспектыву.