Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
31 мая 2024

Станем удзельнікамі Усебеларускага Хрэснага ходу "Царква і армія"!

Па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна з мэтай увекавечвання памяці і праслаўлення подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з 9 мая па 29 чэрвеня 2024 года ў нашай краіне праводзіцца 4-ты Усебеларускі Хрэсны ход "Царква і армiя". Гэты духоўна-патрыятычны праект прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Урачыстае царкоўнае шэсце пройдзе па 70 гарадах і населеных пунктах краіны пад дэвізам “Памяць. Вера. Айчына". Запрашаем жыхароў нашага раёна, глыбачан і гасцей горада стаць непасрэднымі ўдзельнікамі гэтай важнай падзеі. 1 чэрвеня 2024 года ў 11.30 ля сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы горада Глыбокае будзем усе разам з вайскоўцамі 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часці 5524, супрацоўнікамі ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, членамі раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз афіцэраў" сустракаць сімвалы Хрэснага ходу. Затым у храме будзе адслужана памінальная літыя, падчас якой будзе здзейснена малітоўнае памінанне нашых дзядоў і прадзедаў, якія абаранілі родную зямлю коштам свайго жыцця. А ў 11.50 удзельнікі ўрачыстасці адправяцца Хрэсным ходам у парк Перамогі, да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам і партызанам, дзе ў 12.00 адбудзецца мітынг-рэквіем. Усе прысутныя хвілінай маўчання ўшануюць памяць загінуўшых за свабоду нашай Радзімы, ускладуць да падножжа помніка кветкі і гірлянду памяці. Зямлю, сабраную з месцаў воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр вайны змесцяць у спецыяльную капсулу.

З Глыбоччыны Усебеларускі Хрэсны ход "Царква і армія" адправіцца на тэрыторыю суседняга Пастаўскага раёна.

***

Завершыцца Усебеларускі Хрэсны ход ля Свята-Духава кафедральнага сабора гарады Мінска. Капсулы з сабранай з памятных мясцін зямлёй перавязуць у Гомель і ўсталююць у капліцы ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Нагадваем: першы хрэсны ход "Царква і войска" прайшоў у маі 2005 года і прысвячаўся 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта маштабная і значная падзея ў жыцці нашай краіны заклікана аб'яднаць людзей розных узростаў, веравызнанняў і сацыяльных груп, умацаваць духоўныя каштоўнасці і выхаваць у падрастаючага пакалення шчырае пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы.