Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 мая 2023

Сцяг Глыбоцкага раёна – на паўночным полюсе!

цяг Глыбоцкага раёна дастаўлены на Паўночны полюс – у самы найвышэйшы і халодны пункт нашай планеты. Зрабіў гэта наш зямляк Томаш Пятроўскі. Ён, як удзельнік навуковай экспедыцыі, у ліку першых выйшаў у Паўночны Ледавіты акіян на новай сучаснай ледаўстойлівай самарушнай платформе (ЛСП) "Паўночны полюс".

Па словах Томаша, ён даўно хацеў даставіць сцяг Глыбоцкага раёна на Паўночны полюс і разгарнуць яго там, але з-за самых розных абставін экспедыцыі адкладваліся. А ў верасні мінулага года ў сваё першае працяглае плаванне адправілася ЛСП "Паўночны полюс", пабудаваная ў Расіі для арганізацыі навукова-даследчых работ. У склад навуковага персанала ўвайшоў і наш зямляк. Дарэчы, для яго гэта не першая экспедыцыя. Томаш займаецца вывучэннем льдоў. А яшчэ ён перадае гарачае прывітанне глыбачанам з самай халоднай кропкі зямлі.