Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У цёплы сонечны дзень на цэнтральнай плошчы горада прадпрыемствы і арганізацыі прадставілі маляўнічыя і арыгінальныя кампазіцыі, арганізавалі і правялі тэматычныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, творчыя майстэрні, розныя акцыі і забаўкі.
Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца павіншавала Гушчонка Мар'яна Усцінавіча, Шаурко Дзмітрыя Расціслававіча, Пятроўскую Лідзію Усцінаўну, Стадольнік Марыну Аляксандраўну і Глушына Івана Віктаравіча з перамогай у гарадскім конкурсе па добраўпарадкаванні і ўручыла ім памятныя сувеніры і знакі "Дом узорнага парадку горада Глыбокае".
У другой намінацыі конкурсу па добраўпарадкаванні былі названы арганізацыі, чые тэрыторыі ўтрымліваюцца не толькі ў чысціні і парадку, але з'яўляюцца ўпрыгожваннем гарадскога асяроддзя. У іх ліку Глыбоцкі МКК, Глыбоцкія электрычныя сеткі, Глыбокаегаз, Глыбоцкі дзяржаўны каледж, прыватнае прадпрыемства "Наш хутарок", Залескі сельскі выканаўчы камітэт.
На цэнтральнай плошчы ў Глыбокім разгарнулася выстава кветкавых кампазіцый "Кветкавае багацце". Арганізацыі і ўстановы раёна прадставілі на суд журы свае кветкавыя кампазіцыі і букеты. Па выніку былі агучаны вынікі агляду-конкурсу ў дзвюх намінацыях "Лепшая экспазіцыя на выставе, прысвечаная Году якасці" і "Лепшая кветкавая кампазіцыя "Поры года".
Дыпломы і памятныя падарункі пераможцам уручыла Таццяна Тарасевіч, намеснік старшыні райвыканкама. Так дыпломам у намінацыі "Лепшая экспазіцыя на выставе, прысвечаная Году якасці" за трэцяе месца ўзнагароджаны калектыў Глыбоцкага МКК, дыпломамі за другое месца - ЖКГ Глыбоцкага раёна і дзіцячы садок № 2 г Глыбокае, дыпломам за першае месца – калектыў сярэдняй школы № 1 г. Глыбокае імя П.А. Сухога.
У намінацыі "Лепшая кветкавая кампазіцыя "Поры года" пераможцамі сталі: Глыбоцкія электрычныя сеткі - першае месца, Глыбоцкая раённая гімназія і сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае - другое месца, дзіцячы садок № 1 г. Глыбокае "Вішнёвая казка" і Глыбоцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі - трэцяе месца.