Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 кастрычніка 2024

У Глыбокім адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

Раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў з'яўляецца адной з самых згуртаваных і дзейных на Глыбоччыне. І гэта ў чарговы раз пацвердзілі дэлегаты X справаздачна-выбарнай канферэнцыі.

 

У яе рабоце актыўны ўдзел прымалі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Таццяна Лазаронак, прадстаўнікі абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў - галоўны прававы інспектар працы Галіна Зубрыцкая, галоўны тэхнічны інспектар працы Яўген Карнілаў, загадчык аргатдзела Вольга Прусава і, вядома ж, старшыня раённай арганізацыі Іна Султанава, адзін з лідэраў раённай арганізацыі Аліна Капшуль, старшыні і актывісты першасных арганізацый, ветэраны прафсаюзнага руху.

 

У пачатку канферэнцыі быў абраны прэзідыум, сакратарыят і падліковая камісіі, зацверджаны парадак дня і рэгламент работы. Затым слова для даклада ўзяла старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Іна Султанава, якая падвяла вынікі прафсаюзнай работы за апошнія пяць гадоў.

Са справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі раённай прафсаюзнай арганізацыі выступіла яе старшыня Людміла Мяцеліца. На справаздачна-выбарнай канферэнцыі выступілі Вера Міхайлаўна Цяліца, Таццяна Антонаўна Лазаронак і Галіна Антонаўна Зубрыцкая.

 

Адным з важных этапаў канферэнцыі стала абранне старшыні раённай арганізацыі. Дэлегаты аднагалосна адкрытым галасаваннем абралі на гэтую грамадскую пасаду актывіста прафсаюзнага руху, начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Святлану Міхайлаўну Ігнатовіч.

 

Таксама былі абраны казначэй, кіруючыя органы (камітэт, прэзідыум) і рэвізійная камісія раённай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і дэлегаты на справаздачную канферэнцыю Глыбоцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Мноствам прыемных момантаў была напоўнена цырымонія ўзнагароджання актывістаў і ветэранаў прафсаюзнай арганізацыі. За актыўную і плённую працу ў прафсаюзнай арганізацыі і ў сувязі са 120-годдзем прафсаюзнага руху Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў узнагароджаны кіраўнік спраў райвыканкама Іна Султанава, вядучы архівіст, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Занальнага архіва г. Глыбокае Аліна Юргель, актывіст прафсаюзнага руху Людміла Мяцеліца. Асобнай падзякі ад кіраўніцтва абласной і раённай прафсаюзных арганізацый удастоена нястомны прафсаюзны актывіст Аліна Капшуль. Ганаровыя граматы раённай прафсаюзнай арганізацыі ўручаны старшыням першасных прафсаюзных арганізацый установы ПК-13 - Людміле Грыгаровіч і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва - Юліі Сташэвіч і прафарганізатару пяршоўкі раённага аддзела статыстыкі Людміле Цяліца. Падзяка аб'яўлена казначэю пяршоўкі ўстановы ПК-13 Аляксандры Гірынай, члену прафкама, загадчыцы складам гэтай арганізацыі Таццяне Кальчэўскай.