Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 лістапада 2024

У Глыбокім адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

У ім прынялі ўдзел члены Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Глыбоцкага раёна, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

– Вялікі Кастрычнік не толькі змяніў лёс велізарнай краіны, але і шмат у чым вызначыў гістарычны шлях развіцця ўсяго чалавецтва. Рэвалюцыйныя пераўтварэнні складаюць гонар і славу нашай краіны, нагадваюць аб велічы чалавечага духу, - сказала старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, член Савета Глыбоцкага раённага аддзяленні Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь" Вера Цяліца.

– Гэта падзея стала пачаткам новай эпохі ў гісторыі Беларусі, дазволіўшай стварыць на беларускай зямлі першую незалежную дзяржаву. Трэба адзначыць, што Беларусь адзіная краіна, якая не толькі захавала многія дасягненні СССР, але і прымножыла, - адзначыў першы сакратар раённай арганізацыі КПБ Міхаіл Чарапкоўскі.