Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 верасня 2023

У Глыбокім адсвяткавалі Дзень народнага адзінства

Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся на плошчы 17 верасня г. Глыбокае з патрыятычнай акцыі «Беларусь - гэта мы!».

У рамках рэалізацыі міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка» старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дар'я Капшуль і старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Антон Ждановіч урачыста ўсталявалі інфармацыйную таблічку з QR-кодам, які прысвоены плошчы 17 верасня ў г. Глыбокае.

Глыбачане ганарацца тым, што ў нашым горадзе ёсць плошча з такой гістарычнай назвай.

Завяршыліся мерапрыемствы святочным канцэртам «Пад небам адзіным», прысвечаным Дню народнага адзінства, які прайшоў у Глыбоцкім гарадскім доме культуры.