Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
На парадку дня - будаўніцтва жылых дамоў і інфраструктуры ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва 20 тысяч чалавек і менш. Члены СУОМС і члены Савета Рэспублікі разгледзяць праблемныя пытанні па будаўніцтве жылля і аб'ектаў інфраструктуры ў сельскіх населеных пунктах і мерах па іх вырашэнні. З дакладам выступіць Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч.
У фокусе ўвагі – будаўніцтва жылля ў Віцебскай вобласці ў 2024 годзе, арэнднае жыллё як механізм замацавання работнікаў сацыяльнай сферы, уплыў будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры і жылля на развіццё г. Глыбокае Віцебскай вобласці і інш.
Адкрываючы пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Наталля Качанава адзначыла: "Ва ўмовах глабалізацыі, урбанізацыі і пераходу да новых эканамічных мадэляў эфектыўнасць кіравання пытаннямі будаўніцтва жылля і ўладкавання інфраструктуры становіцца крытычна важнай: гэта не толькі камфортнае пражыванне людзей, гэта свайго роду ключ да развіцця моцных і ўстойлівых рэгіёнаў.
Таму дадзеная тэма з'яўляецца аб'ектам асаблівай увагі Савета Рэспублікі як палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва.
Месцам правядзення нашага пасяджэння выбраны горад Глыбокае – тыповы малы горад Беларусі са старажытнай гісторыяй (610 гадоў), насельніцтвам каля 18 тысяч чалавек, некалькімі горадаўтваральнымі прадпрыемствамі харчовай прамысловасці.
Сёння на прыкладзе гэтага населенага пункта мы дэталёва абмяркуем усё, што звязана з будаўніцтвам жылля і інфраструктуры, выявім слабыя і моцныя бакі, абмяняемся досведам, меркаваннямі, каб выпрацаваць у тым ліку заканадаўчыя шляхі далейшага развіцця адпаведных тэрыторый.
Як сказаў наш Прэзідэнт: "Мэта беларусаў у Год якасці - перасягнуць сябе ва ўсіх сферах жыцця". Гэты тэзіс цалкам адносіцца і да разглядаемай сёння тэмы".
Аб будаўніцтве жылых дамоў і інфраструктуры ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва 20 тысяч чалавек і менш падчас пасяджэнняў далажыў Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч. Да Міністра пасля заканчэння даклада з пытаннямі звярнуліся Леанід Заяц, Ігар Брылевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваннi і рэгламенце Валянцін Семяняка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч.
Будаўніцтва жылля ў Віцебскай вобласці ў 2024 годзе стала тэмай даклада старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Субоціна.
Аб арэндным жыллi як механізме замацавання работнікаў сацыяльнай сферы расказала Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка. Уладзіслаў Татарыновіч задаў Міністру ўдакладняючае пытанне, тлумачэнні прадставіў Міністр жыллёва-камунальнага гаспадаркі Генадзь Трубіла.
На тэму ўплыву будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры і жылля на развіццё горада Глыбокае Віцебскай вобласці выступіў старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Шубскі.