Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 снежня 2024

У Глыбокім падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра

Сабрала прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў, кіраўнікоў арганізацый, дэпутатаў, прадстаўнікоў райвыканкама.

– Студэнцкія атрады з'яўляюцца важным элементам дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, даючы моладзі магчымасць не толькі зарабляць, але і развіваць навыкі, неабходныя для будучай прафесіі. Такія праекты даюць маладым людзям шанц праявіць сябе і стаць актыўнымі ўдзельнікамі развіцця свайго раёна і краіны, - падкрэсліла старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.

Вера Міхайлаўна ўручыла ўзнагароды арганізацыям, якія аказваюць падтрымку студэнцкім атрадам. Граматамі Глыбоцкага раённага штаба былі адзначаны ўнітарныя прадпрыемствы "Мнюто", "За Радзіму", "Мярэцкія", Глыбоцкая ЖКГ і Глыбоцкі вопытны лясгас.

Асобнымі падзякамі былі адзначаны кіраўнікі студэнцкіх атрадаў.

Таксама на ўрачыстым закрыцці Трэцяга працоўнага семестра лепшым байцам студэнцкіх атрадаў былі аб'яўлены падзякі і ўручаны памятныя сувеніры.

– Трэці працоўны семестр студатрадаўскага руху прайшоў паспяхова, прадэманстраваўшы гатоўнасць моладзі ўносіць свой уклад у развіццё грамадства і праяўляць ініцыятыву. Наперадзе новыя мэты і дасягненні, і моладзь Глыбоччыны гатова да новых выклікаў, - адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Людміла Карніловіч.

Кіраўніцтвам Глыбоцкага раёна вялікая ўвага надаецца не толькі працоўнаму выхаванню моладзі, але і патрыятычнаму. Асаблiвуб ролю ў патрыятычным выхаванні гуляюць прадстаўнікі сілавых структур раёна.

Кіраўніцтва і асабовы склад другога асобнага стралковага батальёна вайсковай часці 5524 на асабістым прыкладзе дэманструюць любоў і адданасць радзіме. На базе батальёна створаны і працуе ваенна-патрыятычны клуб "Паўночны".

Камандзір батальёна маёр Мікалай Барысёнак узнагароджаны Ганаровай граматай Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў за добрасумленнае выкананне воінскага абавязку, разумную ініцыятыву, стараннасць і бездакорную службу. Узнагароду ўручыла Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам ваеннага духавога аркестра вайсковай часці 5530 з Полацка, пад кіраўніцтвам ваеннага дырыжора Віталя Варанковіча. Музыка дадала ўрачыстасці моманту і пакінула яркія ўражанні ва ўсіх прысутных.