Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
На базе Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната прайшоў выязны семінар для адказных, якія арганізуюць ідэалагічную работу ў працоўных калектывах арганізацый Браслаўскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў.
Семінар пачаўся з актуальнай тэмы - "Удзел у выбарах - права і грамадзянскі абавязак кожнага". Спікерам выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко.
- 26 студзеня 2025 года пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта знакавая вяха ў развіцці любой краіны, выпрабаванне на трываласць палітычнай сістэмы дзяржавы. Бо менавіта прэзідэнцкія выбары вызначаюць будучыню. І якой яна будзе, залежыць ад кожнага з нас. Таму прыняць удзел у галасаванні - абавязак кожнага, каму неабыякавая Беларусь, - падкрэсліў Анатоль Віктаравіч.
Таксама на выязным семінары размаўлялі аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве і аб ролі дзяржаўнай і палітычнай сімволікі ў ідэалагічнай рабоце.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Анатоль Гуцуляк выступіў перад удзельнікамі семінара на тэму “Інфармацыйная гігіена".
– Фэйк, - элемент маніпуляцыі, і лічбавай гігіенай мы змагаемся за тое, каб заставацца тымі, хто мы ёсць. Таму важна крытычна ставіцца да любой атрыманай інфармацыі і карыстацца праверанымі крыніцамі, у тым ліку дзяржаўнымі СМІ, за якімі стаяць канкрэтныя аўтары і рэдакцыі, якія адказваюць за публікуемыя дадзеныя, - адзначыў Анатоль Мікалаевіч.
Удзельнікі семінара азнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы на малочнакансервавым камбінаце і наведалі вытворчасць.
– Лічу, што гэты семінар быў важнай і карыснай падзеяй для ўсіх нас, – сказала Людміла Карніловіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама. – Тэмы, якія мы абмеркавалі, датычацца актуальных пытанняў нашай работы, асабліва ў перыяд выбарчай кампаніі. Жадаю адзначыць выступ Анатоля Гуцуляка па пытаннях інфармацыйнай гігіены. У наш час, калі інтэрнэт становіцца асноўнай крыніцай інфармацыі для людзей, неабходна разумець, як правільна выкарыстоўваць гэтыя рэсурсы і пазбягаць рызык, звязаных з дэзінфармацыяй і маніпуляцыямі. Мы ўсе павінны ўсведамляць сваю адказнасць у гэтым пытанні.
Людміла Карніловіч выказала падзяку кіраўніцтву малочнакансервавага камбіната за прадстаўленую магчымасць правядзення семінара на прадпрыемстве, а таксама за прэзентацыю вопыту арганізацыі ідэалагічнай работы ў калектыве.