Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Дырэктарам Глыбоцкай ЖКГ прызначаны Дзмітрый Ляжневіч. Новага кіраўніка калектыву прадставіў старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі.
Аляксандр Мікалаевіч адзначыў:
– Сёння задачы перад калектывам УП ЖКГ стаяць сур'ёзныя: плённа працуе для паляпшэння якасці аказання паслуг, павышэння камфорту жыхароў раёна, эфектыўнай работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Многае ўжо зроблена, а Вам, Дзмітрый Мар'янавіч, гэта трэба захаваць і прымножыць.
– Работа ў галіне для мяне не новая і я добра ведаю, наколькі яна адказная, сур'ёзная і вельмі важная, таму што ад работы працаўнікоў ЖКГ залежыць чысціня вуліц, камфорт і цеплыня ў дамах, добраўпарадкаванне горада і раёна і іншыя важныя пытанні жыццезабеспячэння нашых грамадзян, - сказаў Дзмітрый Мар'янавіч.