Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Урачыстае адкрыццё акцыі, мэта якой дарыць увагу, цяпло, клопат і любоўпажылым людзям, прыносячы ў іх дамы і ў сацыяльныя ўстановы, святочны настрой, віншаванні і падарункі, прайшла ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.
Сярод удзельнікаў дабрачыннай акцыі былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, старшыня раённага савета ветэранаў Віталь Шыпко, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кавалі іерэй Аляксандр Стоцік, начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзела прымусовага выканання Лілія Цырбан з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ўстановы, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Яна Раманоўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Баравік, дырэктар Глыбоцкага ТЦСАН Віктар Васюковіч, наведвальнікі аддзяленні пад кіраўніцтвам Вольгі Шаўчонак, юныя выхаванцы музычнай майстэрні Аксаны Закрэўскай Нікан Пашковіч і Міраслава Сцёжкіна, удзельнікі мужчынскай групы "Валанцёр" ТЦСАН, вакальная група "ДушаГрэйка" і гурт "Пазітыў".
Было сказана шмат цёплых душэўных слоў у адрас наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, валанцёраў, актыўных удзельнікаў многіх творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Былі падарункі, сюрпрызы, музычныя віншаванні і букеты ўсмешак.
Усе дружна павіншавалі Людмілу Зуеву, якая адзначае сёння дзень нараджэння, і ў яе асобе ўсе тых, хто нарадзіўся зімой. Старт акцыі далі Яна Раманоўская і доўгажыхар Глыбокага Генадзь Лапушынскі. Хай дабрыня разлятаецца яркімі сэрцайкамі па дамах тых, хто чакае свята і верыць у цуды!