Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У ваенным камісарыяце Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзень прызыўніка прайшоў у форме адкрытага дыялогу. У актавай зале сабраліся юнакі, многія з якіх ужо на наступным тыдні адправяцца на тэрміновую ваенную службу, папоўняць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчу з будучымі навабранцамі прыйшлі намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама, старшыня раённай прызыўной камісіі Таццяна Тарасевіч, ваенны камісар Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргей Краснадубскі, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Юрый Баран, памочнік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню раённага аддзела Дэпартамента аховы Сяргей Напарко, камандзір 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковы часткі 5524 Мікалай Барысёнак і старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз афіцэраў" Аляксандр Аляхновіч.
Адкрыла і вяла дыялог галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алеся Шыпіла.
У аснову гэтай нязмушанай размовы была пакладзена тэма службы ў арміі, абароны Айчыны, як найважнейшага абавязку кожнага грамадзяніна. Прызыўнікі дзяліліся сваімі чаканнямі ад будучай вайсковай службы. А з вуснаў старэйшых таварышаў яны пачулі нямала слушных парад і самыя шчырыя і цёплыя пажаданні шчаслівай службы.
Будучым ваеннаслужачым ганаровыя госці мерапрыемствы ўручылі невялікія сувеніры. А затым удзельнікі адкрытага дыялогу на прылеглай да райваенкамата тэрыторыі ў азнаменаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заклалі Сад прызыўніка, высадзілі некалькі саджанцаў вішань, прадстаўленых фермерам Валянцінам Кажакаром з вёскі Канстанцінава Корабаўскага сельсавета. Усе былі адзіныя ў пажаданні, каб кожную прызыўную кампанію гэты сад папаўняўся новым маладзенькім дрэўцам.