Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 верасня 2023

У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы ўшаноўвалі маладых спецыялістаў

У Глыбоцкай раённай бальніцы ўшаноўвалі маладых спецыялістаў - выпускнікоў Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскага медыцынскага каледжа імя акадэміка І. Антонава.

Сёння яны ўжо працуюць урачамі агульнай практыкі ў Глыбоцкай паліклініцы і Падсвільскай раённай бальніцы, медыцынскімі сёстрамі, фельчарамі выязной брыгады хуткай меддапамогі.

Са словамі пажадання да іх звярнуліся намеснік галоўнага ўрача Глыбоцкай ЦРБ Дзмітрый Барташ, старшыня прафкама Ганна Гайковіч, галоўная медыцынская сястра Вольга Трайкоўская, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Анастасія Сухавіла, адказная за арганізацыю ідэалагічнай працы Іна Дубіна.

Маладым спецыялістам уручылі кветкі, падарункі, пажадалі здароўя, паспяховай працы, прафесійнага росту і аднаго-адзінага запісу ў працоўнай кніжцы.