Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 верасня 2023

У Глыбоцкім гарадскім доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка

Настаўнікаў Глыбоччыны павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі Наталля Вайцюль і ўручылі заслужаныя ўзнагароды за нялёгкую, але такую ганаровую працу.

Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вера Цяліца ўручыла галоўнаму спецыялісту аддзела па адукацыі райвыканкама Людміле Парфяновіч, дырэктару СШ №2 Жанне Кандрацьевай, настаўніку рускай мовы і літаратуры Залескай СШ Рыгору Шарыпкіну.

Дыпломы Мінадукацыі ІІ і ІІІ ступеней за ўдзел у 20-й рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту атрымалі Алена Спасiбёнак з Ламашэўскай БН, Марына Мурашка з Падсвільскай СШ імя Героя Савецкага Саюза П.М. Казлова, Жанна Бекіш і Наталля Рыпінская - з Дзеркаўшчынскай СШ.

Былі ўручаны Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, Падзякі Глыбоцкага райвыканкама, граматы аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама, Падзяка Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Падзякі, Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога і Глыбоцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

На свяце ўшаноўвалі ветэранаў працы і маладых спецыялістаў, якім навучэнцы пачатковых класаў падарылі сімвалічныя ключы ад храма ведаў.

Фінальным акордам мерапрыемства стала музычная праграма, падрыхтаваная настаўнікамі і іх выхаванцамі.