Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Глыбоцкім раёне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя завяршэнню навучальнага года ў выпускнікоў 9-ых і 11-ых класаў.
Апошні званок празвінеў для 186 адзінаццацікласнікаў і 403 дзевяцікласнікаў раёна.
Усяго ў раёне 3777 школьнікаў.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса Вера Цяліца прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай святу апошняга званка ў Залескай сярэдняй школе.
– Дарагія хлопцы, педагогі, бацькі, віншую вас з заканчэннем навучальнага года. Апошні званок - незвычайнае свята. Гэта дзень хвалюючы, радасны і сумны адначасова. Адзінаццаць гадоў таму школьны званок паклікаў на першы ўрок малых, а сёння мы выпраўляем у дарослае жыццё юнакоў і дзяўчат. Дарагія выпускнікі, няхай вам спадарожнічае поспех, я жадаю вам, каб вы сталі годнымі грамадзянамі нашай краіны. Поспехаў вам і ўсяго самага добрага на жыццёвым шляху! – звярнулася да прысутных Вера Міхайлаўна.
Кадры з урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных апошняму званку.