Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 мая 2023

У Глыбоцкім раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання

Па традыцыі ў трэці чацвер месяца інфармацыйна-прапагандысцкія групы сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, даводзяць да іх актуальную грамадска-палітычную інфармацыю, адказваюць на хвалюючыя людзей пытанні.

Тэма майскага дня інфармавання - гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як фактар фарміравання патрыятызму.

У рамках Адзінага дня інфармавання з работнікамі УП "Мярэцкія" сустрэлася інфармгрупа пад кіраўніцтвам Веры Цяліцы, старшыні раённага Савета дэпутатаў.

- Нядаўна ў нашай краіне прайшлі святочныя мерапрыемствы ў гонар 78-й гадавіны Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Значны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў унёс і беларускі народ, - адзначыла Вера Міхайлаўна. - У Чырвонай арміі ваявалі 1,3 млн нашых суайчыннікаў. Але, чым далей у гісторыю сыходзіць 9 мая 1945 года, тым настойлівей становяцца спробы сказіць гісторыю гэтай страшнай вайны. Таму наша задача супрацьстаяць трактоўкам, падагнаным пад заходнія лякалы, якія ўсё часцей набываюць самыя выродлівыя і цынічныя абрысы, - канстатавала кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна.

Руслан Ермаковіч, намеснік начальніка Глыбоцкага РАНС, давёў інфармацыю аб становішчы з пажарамі ў раёне. Асаблівую ўвагу звярнуў на важнасць правядзення своечасовага рамонту пячнога ацяплення.

Раённая інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глыбоцкага райвыканкама Аляксей Абрамчык, сустрэлася з працоўным калектывам УП "Каралі".

З дакладам па асноўнай тэме выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч.

Пытанні правядзення цэнтралізаванага экзамену асвятліла Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама.

З калектывам Глыбоцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сустрэлася раённая інфармгрупа, у склад якой увайшлі Карніловіч Людміла, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Сіманковіч Наталля, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.

Людміла Фёдараўна ў сваім выступленні ўзняла тэмы гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, недапушчэнні скажэння гісторыі асобнымі краінамі і сіламі, патрыятычнай працы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.