Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Дэпутаты Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні Адзінага дня інфармавання.
Удзел у выбарах - права і грамадзянскі абавязак кожнага. Такой стала тэма для адкрытага дыялогу паміж удзельнікамі сустрэч.
Падчас дыялогаў абмяркоўваюцца асноўныя вехі развіцця краіны, сацыяльная арыентаванасць палітыкі дзяржавы, планы па развіцці горада Глыбокае і раёна.
У Глыбоцкай раённай гімназіі прайшоў Адзіны дзень інфармавання "Удзел у выбарах - права і грамадзянскі абавязак кожнага".
З калектывам сустрэлася Таццяна Тарасевіч, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама.
Кожны з нас павінен свядома падыходзіць да свайго грамадзянскага абавязку, бо менавіта праз удзел у выбарах мы будуем будучыню для наступных пакаленняў, - адзначыла Таццяна Тарасевіч.