Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
31 мая ў малой зале Глыбоцкага райвыканкама прайшоў пазачарговы пленум раённага Савета ветэранаў.
На ім вырашаліся арганізацыйныя пытанні, у тым ліку выбару кіраўніка райсавета ветэранаў, ішла размова аб падрыхтоўцы і ўдзеле ветэранскіх арганізацый раёна ў святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі і 610-годдзя Глыбокага.
Па выніках галасавання старшынёй Глыбоцкага раённага Савета ветэранаў быў аднагалосна абраны ветэран працы Віталь Мікалаевіч Шыпко.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч падзякавала Уладзіміру Браніслававічу Развадоўскаму за яго шматгадовую плённую працу на карысць роднай Глыбоччыны, прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці ў якасці старшыні райсавета ветэранаў, за рэалізацыю многіх праектаў, за волю, цвёрды характар і аптымізм, пажадала здароўя і ў далейшым цеснага супрацоўніцтва з ветэранскай арганізацыяй.