Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, дэпутацкі корпус раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, палітычных партый, працоўных калектываў горада, моладзь і дэлегацыя з горада Архангельск Расійскай Федэрацыі на чале з дырэктарам Архангельскага рэгіянальнага навучальнага пошукавага цэнтра Аленай Нядзвецкай ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі вянок і кветкі да мемарыялу.
Удзельнікаў мітынгу прывітала Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў:
– Міжнародны аўтапрабег "Дарогамі Памяці і Подзвігу", які праходзіць у юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, закліканы паказаць адзінства і згуртаванасць нашых народаў.
Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашых дзяржаў. Усіх нас аб'ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю Айчыну яшчэ мацней і прыгажэй. Я ўпэўнена, гэта ў нашых сілах.
Падчас мітынгу прайшла міжнародная акцыя "Жменя Памяці".
У рамках акцыі прайшла перадача землі з воінскіх пахаванняў Архангельскай вобласці і землі з воінскіх пахаванняў Глыбоччыны.
У Архангельск адправіцца зямля з 20-ці воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, дзе пахаваны 27 584 абаронцы Айчыны. Гэта сімвал нашай падзякі і павагі да тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду. А памяць аб героях назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах і ў сэрцах будучых пакаленняў. Няхай яна нагадвае нам аб тым, што мы павінны берагчы мір і згоду ў нашай краіне.