Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Раённая інфармацыйная група пад кіраўніцтвам старшыні Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Веры Цяліцы, у складзе пракурора Глыбоцкага раёна Валерыя Дайлідзёнка і начальніка глыбоцкага РАНС Васіля Завадскага правяла Адзіны дзень інфармавання на тэму "Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР" у працоўным калектыве Глыбоцкага сацыяльнага пансіяната "Вішнёвы".
У сваім выступе кіраўнік дэпутацкага корпуса нагадала працаўнікам пансіяната аб падзеях, якія адбыліся 85 гадоў таму, калі Заходняя Беларусь аб'ядналася з БССР, і пра тое, што гэтым падзеям папярэднічала.
Вера Міхайлаўна падкрэсліла: "Ва ўмовах, поўнамаштабнай "гібрыднай" вайны, якая вядзецца супраць нас з вамі, наша краіна самааддана адстойвае гістарычную памяць і праўду. Мы ніколі не будзем абыякавымі да спроб апраўдаць крывавыя рэйды баевікоў і забойствы мірных жыхароў, апаганіць памяць нашых суайчыннікаў. Мы ніколі не пойдзем на здзелку з сумленнем".
Супрацоўнікі пансіяната адзначылі важнасць і актуальнасць захавання гістарычнай памяці народа. На ўсе пытанні, якія паступілі ад слухачоў, Вера Міхайлаўна дала адказы.
Падчас мерапрыемства пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Дайлідзёнак асвятліў пытанні прафілактыкі злачынстваў і інфармацыйнай бяспекі.
Валерый Міхайлавіч заклікаў прысутных выконваць закон і правілы бяспекі, каб не стаць ахвярай злачынцаў, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт.
Начальнік Глыбоцкага РАНС Васіль Завадскі распавёў прысутным аб асноўных прычынах узнікнення пажару, аб неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях пажарных апавяшчальнікаў.
Ён звярнуў увагу на тое, што апошнім часам павялічылася колькасць пажараў па электра-тэхнічных прычынах і нагадаў аб набліжэнні ацяпляльнага сезона.