Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 снежня 2024

У рамках рабочага візіту ў Глыбоцкі раён Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава правяла сустрэчу з педагагічным калектывам і навучэнцамі старэйшых класаў раённай гімназіі

На сустрэчы Наталля Іванаўна расказала аб рабоце парламентарыяў, аб функцыях Савета Рэспублікі, а таксама аб рабоце па ўдасканаленню дзеючага заканадаўства.

Навучэнцы і педагогі задалі спікеру пытанні, якія іх цікавяць.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла важнасць узаемадзеяння паміж заканадаўцамі і грамадствам, а таксама заклікала моладзь актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны і імкнуцца да самарэалізацыі.

У канцы сустрэчы Наталля Качанава выказала падзяку за адкрытасць і актыўны удзел, запэўніўшы прысутных у тым, што іх меркаванне мае вялікае значэнне для развіцця краіны.