Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
На пасяджэнні выканкама пад кіраўніцтвам Аляксандра Шубскага, старшыні Глыбоцкага райвыканкама, разгледзелі выкананне патрабаванняў Дырэктывы №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".
З асноўным дакладам выступіла Алена Баравік, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Іван Снарскі ў сваім выступленні звярнуў увагу на тое, што праца па выкананні Дырэктывы №1 павінна быць сістэмнай.
Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна павінны выбудаваць дакладную дысцыпліну і сістэму кантролю над захаваннем патрабаванняў аховы працы. Такую задачу паставіў на пасяджэнні кіраўнік раёна.