Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Працягваецца восеньская прызыўная кампанія. І праходзіць яна ў ваенным камісарыяце Глыбоцкага раёна дакладна ў адпаведнасці з зацверджаным планам. На пасяджэннях раённай прызыўной камісіі прымаюцца рашэнні аб прызыве грамадзян для праходжання тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве.
Члены камісіі - яе старшыня, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, ваенны камісар Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргей Краснадубскі, галоўны ўрач Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы Вячаслаў Сабыніч, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Дзмітрый Барташ, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Мурзіч - падрабязна знаёмяцца з дакументацыяй, прадстаўленай у асабістай справе кожнага прызыўніка, і ў непасрэднай гутарцы цікавяцца настроем маладых людзей на службу, іх сямейным становішчам, узроўнем адукацыі і г.д. У сваю чаргу, кожны з прызыўнікоў мае магчымасць атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія яго цікавяць.
Пасля сумоўя раённая прызыўная камісія даводзіць да кожнага юнака прынятае рашэнне.
Ужо ў канцы кастрычніка пачнецца адпраўка прызыўнікоў у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых воінскіх падраздзяленняў.