Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, дырэктар філіяла "Докшыцыводаканал" Андрэй Шнітко і старшыня Карабоўскага сельвыканкама Яўген Татун.
Адкрыццё станцыі - гэта частка вялікай работы ў рамках рэалізацыі падпраграмы "Чыстая вада" дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе", якая прадугледжвае будаўніцтва і рэканструкцыю станцый абезжалезвання вады ў райцэнтрах, аграгарадках і сельскіх населеных пунктах.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Аляксандр Шубскі падкрэсліў не толькі важнасць завяршэння гэтага праекта, але і адзначыў яго рашаючае значэнне для здароўя і дабрабыту мясцовых жыхароў. Кіраўнік раёна ўручыў Ганаровую грамату Глыбоцкага райвыканкама машыністу экскаватара філіяла "Докшыцыводаканал" Аляксандру Бегану.