Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 снежня 2024

Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна хрысціянам, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

Дарагія жыхары Глыбоччыны!

 

          Ад усёй душы віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

          Яркае святло Віфлеемскай зоркі кліча ўсіх вернікаў насустрач самаму цудоўнаму хрысціянскаму святу. Яно напаўняе сэрца вялікай радасцю і надзеяй, натхняе на добрыя справы, вучыць праяўляць спачуванне і любоў да бліжняга.

          Мы сустракаем гэтае свята ў асяроддзі родных і блізкіх людзей. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

          Шаноўныя землякі! Сардэчна жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, святочнага настрою, поспехаў ва ўсіх шчырых справах. Няхай гэтыя ўрачыстыя дні прынясуць у кожны дом радасць, мір ды згоду. А Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе вам шлях, які вядзе да шчаслівага жыцця.

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.