Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Адпаведнае рашэнне прынята сёння дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
"Згодна з арт. 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 56 Выбарчага кодэкса выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта. У адпаведнасці з арт. 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт уступае ў пасаду пасля прынясення прысягі. З моманту прынясення прысягі новавыбраным Прэзідэнтам паўнамоцтвы папярэдняга Прэзідэнта спыняюцца. Інаўгурацыя дзейнiчаючага кіраўніка дзяржавы адбылася 23 верасня 2020 года. Адпаведна чарговыя выбары Прэзідэнта павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года", - сказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Такім чынам, заканадаўства не змяшчае ўказання на канкрэтны дзень правядзення выбараў Прэзідэнта, як, напрыклад, адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў, які праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага, зазначыў кіраўнік ЦВК. "Асноўны закон не забараняе праводзіць выбары раней, ён забараняе праводзіць іх пазней за ўсталяваны тэрмін. На думку Цэнтральнай выбарчай камісіі аптымальнай датай для правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бачыцца 26 студзеня 2025 года", - падкрэсліў ён.
Паводле інфармацыі БЕЛТА