Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 кастрычніка 2024

Вызначылі пераможцаў абласнога этапу конкурсу "Жанчына года-2023"

У Віцебску прайшло ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапа конкурсу "Жанчына года-2023"

Імі сталі 35 прадстаўніц прыгожага полу, якія з'яўляюцца не толькі прафесіяналамі ў той сферы, дзе працуюць, але і аддаюць сваю душу грамадскай рабоце. Сярод узнагароджаных - і глыбачанкі.

Людміла Саўліч, дырэктар Падсвільскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна імя П.М. Казлова - пераможца конкурсу "Жанчына года" ў намінацыі "Паспяховы кіраўнік".

Алеся Пучынская, бухгалтар філіяла "Глыбоцкія электрычныя сеткі" РУП "Віцебскэнерга" - пераможца конкурсу "Жанчына года" ў намінацыі "Духоўнасць і культура".

– Выдатна, што Тыдзень бацькоўскай любовi завяршыўся форумам, на якім ушаноўвалі жанчын. Сапраўднае прызначэнне жанчыны на зямлі - мацярынства. Жанчына-маці захавальніца не толькі сямейнага агменю, але і традыцыйных асноў нашага грамадства, – адзначыла Таццяна Тарасевіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".